Отзывы Конвектор DeLonghi HCX9120E

Отзывы Конвектор DeLonghi HCX9120E

  • конвектор
  • 2000 Вт
  • термостат
  • крепление на стену
  • управление электронное
Отзыв о товаре:
Конвектор DeLonghi HCX9120E
Ваша оценка

5Отзывов 1
1
0
0
0
0
C любой оценкой
  • C любой оценкой
  • Отзывы с оценкой 5
Достоинства:
Не сушыць паветра!Магутны.Функцыянальны.Стылёвы, прывабны дызайн.Бяспечней за алейны абагравальнік.Ўсё астаняе ў тэксце.
Недостатки:
Без пульта. Няма падсвятлення сэнсарных клавіш
Комментарий:
Вітаю спадарства! 3 верасня 2017 году набыў канвектар DeLonghi HCX9120E; па кошце 239 BYN. На той момант самы танны кошт сярод іншых.
Якасць зборкі добрая, хоць і ёсць некаторыя пытанні - сетка вентылятараў не зусім роўна ўсталёвана. Выбіраў спачатку алейны абагравальнік, таксама DeLonghi - TRRS 1225C. Па адэкватным кошце ў 270-290 BYN яго было не знайсці, хоць і былі прапановы сярод іншых крам - беларускія гандляры самыя гандлярыстыя ў свеце), акрамя гэтага алейны абагравальнік небяспечны з-за выпадкаў цечы і перагрэваў. Пасля гэтага пачаў цікавіцца канвектармі. Шмат чаго чытаў, глядзеў, чытаў водгукі па канвектарах і вырашыў паспрабаваць. Быў толькі адзін сумнеў наконт "ўсё ж такі сушыць ён паветра ці не?"...

ВАРТАСЦІ - не сушыць паветра!!!, 2000Вт, сэнсарныя клавішы, каляровы дысплэй, 2 варыянты ўсталёўкі падлога/сцяна(ўсё ёсць ў камплекце), блакіроўка клавіш, абарона ад перакульвання, абарона ад перагрэву, абарона ад замярзання(ніжэй за +7С), 4 рэжымы магутнасці(1,2,3 і 4 - гэта 3 рэжым + 2 вентылятары), ECO-рэжым, выбар тэмпературы(ад +16С да +32С), 2 таймеры - ON і OFF(ад 30 хвілін да 24 гадзін - крок ў 30 хвілін да 10 гадзін, з 10 гадзін - пагадзінна), выглядае вельмі стылёва.
ЗАГАНЫ - сілкавальны шнур зручней быў бы не з боку сэнсарнай панэлі кіравання(але гэта хутчэй абмежавана тэхнічна), няма падсвятлення сэнсарных клавіш, чаму было б не зрабіць з пультом???...(((

Спачатку пасля першага запуску трэба яго "прагрэць" як пішуць ў інструкцыі не меньш за 15 хвілін і каб знік смурод ад нейкай смазкі. Ўвогуле я чакаў амаль што 4 гадзіны і адначасова праветрываў кватэру. Пасля, ўсё добра - ніякага смуроду ўжо не было. Награвае паветра ў пакоі вельмі хутка, хутчэй за алейны - 100%, ў некалькі разоў хутчэй.
Толькі тыдзень таму пачаў ім карыстацца))
Можна ўключыць, выбраць камфортную для цябе тэмпературу + ECO-рэжым(замест выбару магутнасці) - астатняя праца за тэнам і тэрмастатам. А каб не баяцца забыцца выключыць, можна скарыстацца таймерам які можа як выключаць так і ўключаць канвектар. Зараз на ноч выбіраю 23С-24С градусы+ECO-рэжым і ўсё, так ён працуе ўсю ноч. З ранку - вельмі камфортна ўставаць, ў пакоі вельмі цёпла, але не спякотна, нос лёгка дыхае, ў адрозненні ад таго, як гэта было пасля нейкага падобнага савецкага абагравальніка. Тэрмастат працуе ціха - яго чутна толькі тады калі стаяць і чакаць калі спрацуе. Звычайна - яго не заўважна, сну не перашкаджае. Вельмі падабаецца ECO-рэжым - канвектар сам выбірае якую з 3 магутнасцей яму выбраць каб нагрэць паветра да выбранай тэмпературы. Ёсць 4 рэжым - гэта 3 магутнасць + уключаюцца 2 вентылятары. Атрымліваецца нагрэць вельмі халоднае памяшканне яшчэ хутчэй. Звычайна стаіць ўздоўж сцяны. На 3-х пакаёвую кватэру яго аднаго здаецца недастаткова(але я не правяраў яго на максімум))...) - лепш 2-4 штукі на кватэру. Для 1-2 пакаёвай кватэры - 1-2 штукі.
Раю да набыцця! Ўпэўнены, што не пашкадуеце!
P.S. яго сапраўдны кошт мусіць быць да 100$ (разам з пультом;)
Супер! Не сушыць паветра! Награвае вельмі хутка, шмат функцый, прывабны дызайн!
Комментировать
Отзыв был полезен? 0
Отправить

Характеристики DeLonghi HCX9120E

Основные
Тип конвектор
Нагревательный элемент ТЭН
Мощность 2 000 Вт
Функциональные особенности
Управление электронное
Регулировка уровня мощности 800/1200/2000 Вт
Термостат
Вращение
Встроенный ионизатор
Очистка воздуха
Увлажнение
Таймер
Пульт дистанционного управления
Режим предотвращения замерзания
Дисплей
Обдув без нагрева
Влагозащитный корпус
Автоотключение при перегреве
Защита от детей
Настенный монтаж
Держатель для полотенца
Габариты
Ширина 82 см
Глубина 7.5 см
Высота 55.5 см